Умовы для выхавання асноў патрыятызму ў дашкольнай установе

Высокі ўзровень выхавання ў дзяцей любові да Радзімы магчыма атрымаць пры ўліку асаблівасцей і наяўнасці ўмоў для работы па закладванні асноў патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Сярод іх мноства вылучым найбольш значныя.

  1. Патрыятычнае выхаванне павінна стаць паўсядзённай справай кожнага педагога, мэтанакіравана ўваходзіць у змест выхаваўчага працэсу.
  2. Для ўвядзення дзяцей у грамадскае жыццё краіны патрабуюцца даступныя эмацыянальна насычаныя формы, з дапамогай якіх можна паказваць і расказваць пра родны кут цікава і таленавіта.
  3. Шырокае выкарыстанне розных відаў прадметна-практычнай дзейнасці дазволіць увесці дзяцей у багаты і складаны навакольны свет, пазнаёміць з прадметамі, арганізаваць вывучэнне з’яў праз практычныя дзеянні, мысленчыя аперацыі, якія дапамогуць кожнаму дзіцяці асэнсавана, з разуменнем успрымаць інфармацыю і мэтанакіравана карыстацца ёю ў час эксперыментавання, пошукава-даследчай, мадэліруючай дзейнасці.
  4. Вылучэнне і акрэсліванне рамак сістэмы актуальных ведаў: выбраць сярод мноства самыя яскравыя, тыповыя з’явы, факты, падзеі, даступныя для ўспрымання і разумення дашкольнікамі.
  5. Мадэліраванне выхаваўчай работы планаваць на аснове ўліку канкрэтнага выхаваўчага асяроддзя, рэгіёна, мясцовасці, якое ўяўляе сабой сукупнасць сацыяльна-каштоўных арыентацый, што пазітыўна ўплываюць на развіццё дзіціяці, дапамагаюць яго ўваходжанню ў сучасную культуру краіны.
  6. Далучэнне дзяцей да працэсу сацыяльна-культурнага жыцця краіны неабходна пачынаць са сваёй малой Радзімы, паводле прынцыпу ад блізкага да далёкага, ад знаёмага да незнаёмага ў выглядзе наступнага лагічнага ланцужка: сям’я – двор – вуліца – дзіцячы сад – горад, сяло – раён – рэгіён – край – краіна.
  7. Бесперапыннае назапашванне і ўзбагачэнне сацыяльнага вопыту жыцця ў сваёй роднай мясцовасці як фарміраванне базавага этапа па выхаванні ў дзяцей любові да Радзімы.
  8. Апора на народнасць як цэнтральную ідэю фарміравання любові да Радзімы – Рэспублікі Беларусь, наладжванне дыялогу дзіцяці з культурнай спадчынай на аснове развіцця музейнай педагогікі.
  9. Пабудова культурна-адукацыйнага асяроддзя, у якое ўваходзіць мікраасяроддзе. У асяроддзі мэтазгодна вылучыць наступныя накірункі з характэрным для іх зместам.